• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

ДРУГАСНАЯ ЗАНЯТАСЦЬ МОЛАДЗІ

22.07.2022

У мінулую пятніцу – 15 ліпеня – экалагічны атрад “Патрыёты” імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка завяршыў сваю работу ў пітомніку лясгаса. Нагадаем: на працягу двух тыдняў юнакі і дзяўчаты былі заняты на праполцы іглічных раслін. Усім ім працоўнае лета запомніцца не толькі годна праведзеным часам у кампаніі сяброў, але і яркім мерапрыемствам, якое арганізаваў для іх на фінішы райкам БРСМ. Шляхам галасавання з ліку “патрыётаўцаў” выбраны лепшы студатрадавец – ім стаў Ігнат Цвяцінскі (на здымку), якому ўручаны памятны падарунак ад грамадскага аб’яднання. Не засталіся без сувеніраў і астатнія. Для вучаніцы ж Ушацкай школы Юліі Васілеўскай гэты дзень стаў адметны яшчэ і атрыманнем членскага білета БРСМ.


Працоўнае лета працягваецца. Ужо ў гэты панядзелак за справы ўзяўся сервісны атрад “Энергія” імя Героя Савецкага Саюза Б.І.Юркіна. Дарэчы, такі профіль на Ушачыне ўведзены ўпершыню. Сямёра юнакоў і дзяўчат, а гэта найперш прадстаўнікі працуючай моладзі, заняты ў кругласутачным аздараўленчым лагеры “Турасполле”, дзе якраз стартавала трэцяя змена. Адны выконваюць функцыі выхавацеля, кіраўніка фізічнага выхавання, другія дапамагаюць повару спраўляцца па кухні. Зрэшты, у такіх клопатах многія не навічкі: і ў мінулыя гады ўладкоўваліся ў летнік, каб падзарабіць. Занятасць жа праз студатрад, арганізаваны райкамам БРСМ, – больш выгадная з пункту гледжання падаткаабкладання і для іх саміх, і для працадаўцы – раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Заканчэнне лагернай змены – 4 жніўня.