• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У Стайскім бары прайшло святкаванне Дня святога прарока Іллі

03.08.2022

Другога жніўня праваслаўныя хрысціяне адзначалі вялікае свята – Ільін дзень. Па даўняй традыцыі ў нашым раёне богаслужэнне прайшло ў Стайскім бары ля паклоннага крыжа.

З кожным годам свята збірае вялікую  колькасць людзей, вельмі шмат моладзі, дзяцей. І, трэба сказаць, сюды прыязджаюць не толькі жыхары з розных куткоў нашага раёна, ведаюць пра святое месца ў Стайскім бары і госці, якія таксама завіталі сюды ў гэты дзень.

Пасля богаслужэння і асвячэння вады кожны жадаючы мог набраць яе са святой крыніцы. Пры дапамозе помпы вада падаецца з калодзежа, для зручнасці набору зроблена некалькі кранаў.

Як у час богаслужэння, так і на працягу ўсяго дня тут было людна. Каб набраць вады ў першай палавіне дня, трэба было выстаяць чаргу, але гэта ніколькі не засмучала людзей, якія завіталі сюды.

Прыемна было назіраць, як людзі радаваліся сустрэчы са сваімі знаёмымі на гэтым святым месцы і кожны хацеў затрымацца хоць на невялікі час.

Работнікі гандлю прапаноўвалі кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, напіткі.