• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

На жніве-2019 вызначыўся яшчэ адзін пераможца раённага спаборніцтва

21.08.2019

На гэтым тыдні на камбайне маркі “Палессе” Аляксандр Аляксандравіч Малахаў з “Маяка-Ушацкага” першым у раёне намалаціў 700 тон зерня.

“Дынастыя Малахавых упэўнена захапіла лідарства, дастаткова глянуць на Дошку гонару ў газеце – і ўсё бачна, іх ужо ведае ўвесь раён. Хутка будуць аўтографы раздаваць, як іх цёзка з тэлеэкранаў!” – па-добраму зайздросцяць і жартуюць калегі механізатараў.

Малахавы ў гэтым сезоне сапраўды на перадавой: як мы ўжо паведамлялі, узнагароду за першую тысячу тон, намалочаную на “Нью-Холандзе”, атрымаў Станіслаў, бясспрэчнымі лідарамі на сваіх марках з’яўляюцца Аляксандр Аляксандравіч і Дзмітрый.

Па традыцыі ўшаноўвалі пераможцу прама ў полі. Камбайнер атрымаў у падарунак чырвоную майку лідара і кепку з лагатыпам прафсаюза аграпрамысловага комплексу, вымпел пераможцы, які адразу заняў месца ў кабіне тэхнікі, дыплом, а таксама грашовую прэмію ў памеры 60 рублёў, а гэта істотная прыбаўка да зарплаты. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Пётр Аляксандравіч Алексяёнак і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Марыя Аляксееўна Шаўчэнка пажадалі працаўніку новых перамог, высокіх намалотаў і спрыяльнага надвор’я. Трэба сказаць, што такія пажаданні былі вельмі дарэчы. Нябесная канцылярыя ніяк не дае аграрыям працаваць на поўную моц і завяршыць жніво – на многія палеткі магутная тэхніка проста не можа заехаць.

Нягледзячы на пераможныя 700 тон зусім не на вышыні быў настрой у Аляксандра Аляксандравіча: на полі за Судзілавічамі авёс быў нізкай ураджайнасці, ды яшчэ і з травой, таму бункер напаўняўся марудна. “Спачываць на лаўрах рана, яшчэ шмат работы, ёсць што ўбіраць”, – зазначыў вопытны механізатар, які ўжо больш 15 сезонаў выязджае на камбайне на ўшацкія палеткі. А вось на гэтым КЗС-1218 – толькі першы, і новая тэхніка не падводзіць.

Тым часам райкам прафсаюза аграрыяў прадаўжае пільна сачыць за паказчыкамі астатніх удзельнікаў уборачнай кампаніі. Яшчэ чакае свайго ўладальніка ўзнагарода першаму тысячніку на адвозцы. І тут, трэба адзначыць, нарастае інтрыга, з адносна невялікай разбежкай ідуць прадстаўнікі “Ільюшынскага” і “Маяка-Ушацкага”. Хто ж упрыгожыць сваю тэхніку вымпелам пераможцы, даведаемся літаральна гэтымі днямі.