• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Дэлегацыя Ушацкага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Наталляй Мікалаеўнай Марковіч пабывала ў Смаленску

21.08.2019

Гэта быў візіт у адказ па запрашэнні рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй "Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці", з якой у ліпені райсаветам было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Паколькі мэта паездкі – наладжванне дзелавых сувязяў, стасункаў у сферы турызму і культуры, склад нашай дэлегацыі быў пашыраны. У яе ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама В.Л.Хамёнак, начальнік сектара спорту і турызму С.І.Ціханёнак, дырэктар санаторыя "Лясныя азёры" В.М.Грынкевіч, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.В.Бельская і райсавета С.В.Азевіч. Перамовы праходзілі ў шырокім коле зацікаўленых асоб у аддзяленні Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Ушачане азнаёмілі расіян з пералікам невыкарастоўваемых у раёне будынкаў і паведамілі, што з задавальненнем разгледзяць бізнес-планы інвестараў і дапамогуць у хуткай арганізацыі на базе пустуючых аб'ектаў прадпрыемстваў вытворчасці ці сферы абслугоўвання. Гатовы мы больш прымаць у сябе турыстаў як ва ўшацкай здраўніцы, так і ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе "Юнацтва-Ушачы". Смаляне расказалі, што актуальным для рэгіёну зараз з'яўляецца праект "Чыстая вада" і будаўніцтва, у прыватнасці, дарог. Яны гатовы прадастаўляць аб'ёмы работ у тым ліку і беларускім спецыялістам. Дарэчы, на тэрыторыі вобласці працуюць ужо будаўнікі з Талачынскага раёна, які з'яўляецца пабрацімам Сафонаўскага Смаленскай вобласці і прадстаўнікі якога таксама прысутнічалі на сустрэчы.

Дэлегацыі Ушацкага і Талачынскага раёнаў запрасілі на канферэнцыю, якая прысвячалася вынікам патрыятычнага аўтапрабегу "Дарогамі вайны. Дарогамі міру. Дарогамі памяці", які праходзіў і па тэрыторыі нашага раёна. Нагадаем, што смаляне ў ліпені пабывалі на мемарыяльным комплексе "Прарыў", а пасля правялі сяброўскі матч па футболе з ушацкімі спартсменамі на комплексе "Юнацтва-Ушачы". Удзячныя за цёплы прыём, нашы расійскія сябры ўручылі Наталлі Мікалаеўне Марковіч памятны медаль "За актыўны ўдзел у патрыятычнай рабоце і вялікі ўклад ва ўвекавечванне памяці паўшых абаронцаў Айчыны" і Ліст падзякі начальніку сектара спорту і турызму райвыканкама С.І Ціханёнку.

Пасля дзелавых перамоў ушачан чакала культурная праграма. Дэлегацыя нашага раёна пабывала на мемарыяле Катынь, у Смаленскім нацыянальным музеі-заказніку, карціннай галерэі, Свята-Успенскім кафедральным саборы.
Аднадзённы візіт ушачан у Смаленск быў вельмі насычаным, стаў наступным крокам у наладжванні супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі, намеціў канкрэтныя яго напрамкі.

В.КАРАЛЕНКА.

Перепись 2019
Витебский облисполком
ТехИнноПром 2019
Выборы 2019
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт