• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

«У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ ДЗЕЦІ!» ВА УШАЦКІМ РАЁНЕ

29.08.2019

Напярэдадні пачатку навучальнага года ў месцах гандлю дзіцячымі таварамі ў г. п. Ушачы праходзіць першы этап прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі дзеці!».

Падчас правядзення акцыі работнікі Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі «БМООСП» арганізавалі для дзяцей конкурсы «чым тушыць пажар», «выклік службы выратавання», а таксама віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Па выніках правядзення конкурсаў ўсім дзецям ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя па бяспецы жыццядзейнасці. З бацькамі праводзілася прафілактычная гутарка аб мэтах правядзення акцыі, неабходнасці пастаяннага кантролю за баўленнем часу дзяцей, не пакіданні дзяцей без нагляду. Розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць з дзецьмі дома і на вуліцы прапанавалі разабраць, прааналізаваць і спланаваць шляхі выхаду з іх.

Падчас мерапрыемстваў усім удзельнікам прэзентаваная PR-кампанія «правядзі час з карысцю».