• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Ваўкі нападаюць на вёскі ва Ушацкім раёне!

27.08.2019

Ваўкі нападаюць на вёскі ва Ушацкім раёне!", "Сяляне баяцца за свае жыцці і жывёлу". Такімі гучнымі загалоўкамі стракацяць стужкі навін у інтэрнэце ўвесь апошні тыдзень, а па тэлебачанні паказалі відэасюжэт з Мазуліна, дзе драпежнікі на адной з сядзіб з'елі авечак. Мы вырашылі зноў звярнуцца да гэтай тэмы і высветліць, ці такі страшны воўк, як яго малююць?

Той факт, што воўк загрыз авечак у прыгаданай вёсцы, спецыялісты Ушацкага лясгаса (менавіта на іх угоддзях знаходзіцца населены пункт) не аспрэчваюць. Але ў той жа час не бачаць у гэтым вялікай сенсацыі. "Ушаччына – раён з мноствам лясоў, і натуральна, што ў іх водзіцца дзікая жывёла. У выніку ж масавага адстрэлу дзікоў быў парушаны пэўны баланс: драпежнікі шукаюць новыя крыніцы харчавання. А вёскі тым часам пусцеюць, насельніцтва становіцца менш. Дачнікі ж прыязджаюць зрэдку, абкосяць пару метраў травы ад сцен хаты, а далей бур'ян сцяной, разрастаецца кустоўе, – гаворыць інжынер па паляўнічай гаспадарцы лясгаса А.М.Скарабагаты. – Мяркуем, што ў Мазуліне здабываў воўк-адзіночка і сітуацыю трымаем пад кантролем, як каля прыгаданай вёскі, так і іншых".

У сваю чаргу паляўніцтвазнаўца Ушацкай арганізацыйнай структуры "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" ¬П.І.Дубоўскі адзначае, што людзі самі часта правакуюць драпежнікаў. Быў выпадак, калі жыхар забіваў хатнюю жывёлу, а непатрэбныя рэшткі працяглы час выкідваў у закінуты хлеў і аднойчы сустрэўся там з ваўком. Астанкі абавязкова трэба ўтылізоўваць – закапваць. А яшчэ грамадзяне навязваюць жывёлу так, што з двара і не бачна. Зрэшты, было нямала і выпадкаў, калі людзі перабольшвалі сітуацыю: "Неяк тэлефануе нам жыхарка Залужэння і ў паніцы паведамляе, што прама пад дзверы прыйшоў воўк і ся¬дзіць. Выехаўшы на месца, высвятляем, што гэта сабака паляўнічай пароды, які згубіўся і прыбіўся да людзей. Аналагічная сітуацыя была, калі жыхары нашага раёна пад уздзеяннем такіх вось навін блыталі ваўка з янотам. Аднойчы жыхар гарпасёлка паскардзіўся, што воўк з'еў яго авечак, пры гэтым не пакінуўшы нават слядоў "злачынства". А праз некалькі дзён прапажа вярнулася дадому пасля блукання. Было і такое, што пажылая бабуля, знайшоўшы "рожкі ды ножкі", таксама абвінавачвала ваўка, а на самой справе аказалася, што жывёлу на закуску пусціў яе сын", – расказаў Павел Іванавіч.

"У гэтага драпежніка няма канкрэтнай тэрыторыі пражывання і гаварыць, што ён уладкаваўся ў тым ці іншым лесе або сядзіць і тэрарызуе населены пункт, зусім няправільна. Па-першае, воўк ніколі не знаходзіцца на адным месцы і за суткі праходзіць не менш 50-70 кіламетраў. Нездарма ж узнік выраз "ваўка ногі кормяць": сёння ён ёсць на тэрыторыі раёна, а заўтра няма. Па-другое, гэта вельмі разумная жывёліна, якая баіцца людзей і на іх не нападае, таму яе так складана здабыць, – дадае дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" і паляўнічы з вялікім стажам М.І.Падворны. – Работу па выяўленні драпежнікаў і паляванне на іх вядзём пастаянна, практычна кожны дзень выязджаем у свае ўгоддзі. З пачатку года застрэлена 4 ваўкі. У зімовы час іх выявіць лягчэй па слядах на снезе, затым пасля падрыхтоўчай работы зрабіць аблаву. Летам вядзём назіранне з вышак і ў месцах, дзе верагодна яго прабыванне, выкарыстоўваем тактыку "на падвыў": на захадзе сонца падаём гук, вельмі блізкі да ваўчынага, і чакаем. Калі ў радыусе кіламетра ёсць драпежнік, то ён абавязкова прыйдзе высвятляць, што за канкурэнт з'явіўся на яго тэрыторыі".

З усяго вышэй сказанага напрошваецца вывад, што не трэба паддавацца масавай паніцы. Здаўна дзікія звяры суседнічалі з чалавекам, і ў гэтым няма нічога экстраардынарнага. Не хочаце, каб воўк хадзіў па двары – пастаўце плот, не выпускайце хатніх жывёл на "самавыгул" і не прывязвайце іх на нічыйным участку ў асяроддзі лесу. Ну а для паляўнічых нагадаем, што пуцёўкі на здабычу ваўка выдаюцца бясплатна, паколькі ён з'яўляецца непажаданым відам.

Перепись 2019
Витебский облисполком
ТехИнноПром 2019
Выборы 2019
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт