Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ушацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лютага 2019

“Чалавек года Віцебшчыны-2018”

На мінулым тыдні ў канцэртнай зале “Віцебск” адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых працаўнікоў Прыдзвінскага краю. Ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны-2018” атрымалі 50 прадстаўнікоў працоўных калектываў, сярод якіх і старшы майстар па абслугоўванні жыллёвага фонду ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна Ніна Мікалаўна МАКОВІЧ. З высокім званнем мы віншуем як непасрэдна лаўрэата, так і ўшачан, паколькі сярод сёлетніх пераможцаў – прадстаўнікі не ўсіх рэгіёнаў. Кандыдаты наогул праходзяць вельмі сур’ёзны адбор сярод канкурэнтаў з усіх раёнаў, улічваюцца не толькі іх асабістыя вытворчыя дасягненні, аднак і вынікі дзейнасці прадпрыемства, якое яны прадстаўляюць. Напрыклад, у такой шырокай намінацыі “Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт, сувязь і камунікацыі” разам з Н.М.Маковіч вылучана толькі дзесяць чалавек.

Нагадаем, што гэтай прэміяй узнагароджваюць лепшых працаўнікоў Віцебшчыны з 2009 года і раней вылучалі сотню лаўрэатаў у дваццаці намінацыях. Новы парадак устаноўлены рашэннем аблвыканкама ў канцы 2017 года.

Усяго з моманту заснавання прэміі ёю адзначана тысяча жыхароў Прыдзвіння. Сярод ушачан гэта ляснічы Сарочынскага лясніцтва Сяргей Ільюшэвіч, аператар ПУП “Сарочына” Ала Коўшаль, механізатары сельгаспрадпрыемстваў Уладзімір Лёля, Міхаіл Гардзіёнак, Сяргей Філімонаў, вадзіцель ПМК-66 Васіль Мядзведскі, бухгалтар ДРБУ-105 Зоя Ільінова, настаўніца Святлана Папко, швачка Святлана Леснічэнка, майстар камунгаса Віктар Шыркевіч, выратавальнік Аляксандр Чарнышоў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Таццяна Малак.

Да спіса навін