Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ушацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 студзеня 2019

Мяккія санкі – жорсткія траўмы

Катанне з горак на надзіманых санках (цюбінгах) стала апошнім часам адной з самых папулярных зімовых забаў. “Вось якую добрую рэч прыдумалі! Мякка ехаць, нічога не паб’еш, не тое што на звычайных мулкіх санках!” – даводзілася чуць ад бацькоў, што прыйшлі з малышамі на снежную горку ля Ушацкай школы. Праўда, гэтую “эйфарыю” істотна знізілі паведамленні пра няшчасныя выпадкі, што адбыліся падчас катання ў розных месцах Беларусі. Іх вынікам сталі траўмы і нават смерць дзяцей, як гэта здарылася, напрыклад, нядаўна з хлопчыкам пад Мінскам. Ёсць і зусім свежы прыклад – некалькі дзён таму полацкі школьнік атрымаў траўму галавы, уехаўшы на цюбінгу ў дрэва.

Паважаныя дарослыя, абавязкова суправаджайце сваіх дзяцей падчас такіх забаў. Майце на ўвазе, што мяккія санкі маюць вялікую хуткасць і імі амаль немагчыма кіраваць. Упэўніцеся, што на трасе няма небяспечных аб’ектаў, што яе схіл не надта круты. Сачыце, каб дзеці трымаліся за рамяні, не з’язджалі спіной да гары ці ўніз галавой, чакалі, пакуль траса стане свабоднай і не будзе небяспекі сутыкнуцца з іншымі. Будзьце вельмі пільнымі, каб забава не стала трагедыяй!

Н.БАГДАНОВІЧ.

Да спіса навін