Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ушацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 красавіка 2019

ЖАНОЧЫ ТВАР ПЕРАМОГІ

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларускі саюз жанчын праводзіць акцыю “Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі”. Яны набліжалі Перамогу нараўне з мужчынамі – ваявалі на полі бою, стваралі ўласныя артылерыйскія атрады, выносілі параненых, былі снайперамі, хадзілі ў разведку, кіравалі самалётамі, танкамі. Акцыя не разавая і ў яе рамках запланавана мноства разнастайных мерапрыемстваў.

Ушацкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” адной з першых у нашай вобласці прыступіла да іх рэалізацыі. Членамі аб’яднання будуць праведзены суботнікі па добраўпарадкаванні тэрыторый пярвічных арганізацый. Дэкаратыўныя туі, ядлоўцы, кусты руж набыты за сродкі раённай арганізацыі БСЖ.

На мінулым тыдні першы такі суботнік быў арганізаваны ў пярвічцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Працоўны дэсант уўзначаліла старшыня раённай арганізацыі Алена Васільеўна Пашковіч. Больш за 250 рублёў было накіравана на набыццё пасадачнага матэрыялу для азелянення тэрыторыі аддзялення кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў у аграгарадку Вяркуды. Зрэшты, месца было абрана зусім невыпадкова: менавіта тут зараз пражывае два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – Марыя Іванаўна Дворка і Раман Васільевіч Мялешка. І калі на здароўе апошняга гады ўжо наклалі моцны адбітак – ён вельмі слабы, то жанчына яшчэ ў страі: убачыўшы гасцей, адразу накіравалася на вуліцу, каб паназіраць за пасадкай раслін і парадавацца сонечнаму дню. А каб усе пажылыя людзі маглі ў цёплае надвор’е адпачыць на вуліцы, пастараўся і Ушацкі лясгас на чале з дырэктарам Уладзіславам Уладзіміравічам Цвірко: вельмі дарэчы была спонсарская дапамога прадпрыемства, якое адрамантавала альтанкі, лавачкі, што знаходзяцца на тэрыторыі ўстановы.

Аналагічны суботнік днямі прайшоў і ў пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая носіць імя нашай знакамітай зямлячкі Еўдакіі Лось.

В.КАМАРКОВА.

Да спіса навін