Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ушацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 красавіка 2019

Пра дарогі, смецце і кірмаш

Вёска Качаны Жарскага сельсавета, якая размясцілася непадалёк ад “Лясных азёр”, невялікая і па памерах, і па колькасці жыхароў, ёсць тут і тыя, хто пражывае пастаянна, і дачнікі. Большасць з іх дружна сабралася на выязны прыём грамадзян, які на мінулым тыдні праводзіла намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч.

Пачалася ж сустрэча не з набалелых пытанняў, а размовай аб справах у раёне. Алена Васільеўна абмеркавала з прысутнымі дэмаграфічную абстаноўку на Ушаччыне, медыцынскае і сацыяльнае абслугоўванне, паведаміла пра будаўніцтва новых аб’ектаў, аб падрыхтоўцы да святкавання знакавых юбілейных дат. Была засяроджана ўвага на тэме навядзення парадку, у гэтым плане Качаны выглядаюць даволі прыстойна. “Наводзячы парадак, ні ў якім разе не трэба брацца за запалкі. У вобласці склалася вельмі напружаная сітуацыя з выпальваннем сухой расліннасці, пажарамі па гэтай прычыне, у тым ліку і ў нашым раёне. Не рызыкуйце, ігнаруючы ўстаноўленыя правілы”, – заклікала Алена Васільеўна. Таксама яна папрасіла з разуменнем адносіцца і да абследаванняў домаўладанняў суб’ектамі прафілактыкі.

Агучылі вяскоўцы і некалькі хвалюючых іх пытанняў. Адно з іх датычылася вывазу смецця. У прыватнасці, жыхары Качаноў прасілі паставіць у населеным пункце кантэйнеры. Як патлумачыла старшыня Жарскага сельвыканкама С.Ц.Міхейка, перашкод для гэтага няма, адзінае – усе жыхары павінны заключыць дагаворы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай на вываз смецця, а потым адпаведна аплачваць гэтую паслугу. Трэба сказаць, што кошт яе не ўдарыць па кішэні, бо складае каля трох рублёў з чалавека. Калі ўсе качаноўцы будуць згодны з такім раскладам спраў, то спецыялісты службы прыедуць прама ў населены пункт для заключэння дагавораў.

Прасілі грамадзяне звярнуць увагу і на пад’езд ад Вашкова да вёскі: ушчыльную да дарогі падступіла кустоўе і на паваротах наступныя метры зусім дрэнна праглядваюцца, што вельмі небяспечна для ўдзельнікаў дарожнага руху. “Зімой ад снегу кусты нахіляліся нізка над дарогай, а зараз наогул усё зазелянее і бачнасць яшчэ пагоршыцца”, – сцвярджалі вяскоўцы. Што гэта сапраўды так, прадстаўнікі ўлады заўважылі яшчэ да пачатку прыёму. Выправіць сітуацыю даручана дарожнай службе, пытанне ўзята на кантроль. Дарожнай тэмы датычылася і просьба па магчымасці адрамантаваць масток у вёсцы.

Цікавіла яе жыхароў правядзенне вясенняга кірмашу ў гарпасёлку, а дакладна – наяўнасць у продажы зерня. Атрымаўшы станоўчы адказ, выказалі пажаданне на гэты і наступныя разы, каб збожжавыя рэалізоўваліся ў расфасаваным выглядзе: “Затрачваецца менш часу на працэс рэалізацыі і на чаканне ў чарзе! Гэта ж зручней і гаспадаркам, і пакупнікам!”

У працяг тэмы гандлёвага абслугоўвання прагучала і пытанне наконт таго, ці з’явіцца ва Ушачах “Еўраопт”. Раён не ставіць для прыватнікаў ніякіх перашкод, дадзена згода і вызначана месца для будаўніцтва буйной гандлёвай кропкі накшталт “Еўраопта”, а таму гэта справа часу.

Былі абмеркаваны і некаторыя іншыя пытанні. Па ўсіх іх прысутныя атрымалі тлумачэнні і парады.

В.КАМАРКОВА.

Да спіса навін