Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ушацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
5 лістапада 2018

Чарнагорскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў БАТЭ і "Чэлсі" ў Лізе Еўропы

УЕФА назначыў суддзяў на матчы 4-га тура групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы, якія адбудуцца 8 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу футбалістаў барысаўскага БАТЭ і лонданскага "Чэлсі" будзе судзіць брыгада арбітраў з Чарнагорыі. Матч паміж БАТЭ і "Чэлсі" пройдзе ў чацвер на полі "Барысаў-Арэны", пачатак гульні ў 20.55. Пасля заканчэння сустрэчы для зручнасці балельшчыкаў будзе арганізаваны дадатковы бясплатны электрапоезд, які стартуе ад станцыі Барысаў у 23.36 і прыбудзе на бліжэйшы да "Барысаў-Арэны" прыпыначны пункт Пячынскі ў 23.42. У 23.47 састаў возьме курс на Мінск, прычым зробіць толькі тры прамежкавыя прыпынкі - Жодзіна-Паўднёвае, Зарэчнае, Мінск-Усходні, на станцыю Мінск-Пасажырскі электрычка прыбудзе ў 1.04. 

Акрамя таго, паехаць у Мінск можна будзе на спецыяльных аўтобусах, праезд у якіх каштуе Br5. Яны давязуць балельшчыкаў да станцыі метро "Кастрычніцкая". Для аўтобуснай паездкі трэба абавязкова зарэгістравацца, запоўніўшы анкету на афіцыйным сайце БАТЭ.

Да спіса навін