Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ушацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
2 ліпеня 2020

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2020 года нумар 378, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $37,8 за 1 т (раней - $8,3).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $4,5 да $20,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $2,4 да $11,3 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама павышаліся.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін