Навіны рэспублікі
04.08.2026
Савет Міністраў абнавіў парадак правядзення юрыдычнай экспертызы, публічнага абмеркавання, маніторынгу і праверак у сферы нарматворчасці. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Дакумент накіраваны на рэалізацыю абноўленага закона ад 17 ліпеня 2018 года №130-З "Аб нарматыўных прававых актах" і ўказа ад 16 красавіка 2026 года №130 "Аб нарматворчай дзейнасці".
У пастанове актуалізаваны і аб'яднаны прававыя акты ўрада, якія рэгламентуюць пытанні правядзення публічнага абмеркавання праектаў, абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных актаў, прававога маніторынгу, праверкі выканання патрабаванняў да падрыхтоўкі і прыняцця нарматыўных прававых актаў.
Прадугледжана таксама ўдасканаленне парадку падрыхтоўкі праектаў прававых актаў, якія ўносяцца ў Савет Міністраў, для павышэння якасці такой работы.-0-
Да спіса