Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

СЭЗ "Віцебск" запусціць вытворчасць спецэлектратэхнікі з кітайскай кампаніяй

04.06.2026
СЭЗ
СЭЗ "Віцебск" плануе выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з інвестарамі з Кітая, стварыўшы вытворчасць электратэхнікі спецыяльнага прызначэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў СЭЗ "Віцебск".

Адзін з перспектыўных інвестыцыйных праектаў у актывізацыі супрацоўніцтва з Кітаем - стварэнне вытворчасці электрычнай спецыяльнай будаўнічай тэхнікі і тэхнікі для камунальнай гаспадаркі. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута на Міжнародным форуме па інавацыйным і прамысловым супрацоўніцтве паміж Кітаем, Расіяй і Беларуссю ў рамках 35-га Харбінскага міжнароднага гандлёва-эканамічнага кірмашу. "Па выніках перагавораў паміж адміністрацыяй СЭЗ "Віцебск" і ТАА "Суйфэньхэская міжнародная гандлёвая кампанія "Ваньцай" падпісана пагадненне аб намерах рэалізаваць у якасці рэзідэнта СЭЗ "Віцебск" інвестыцыйны праект па вытворчасці электратэхнікі спецыяльнага прызначэння. На дадзеным этапе кітайскім інвестарам выбрана пляцоўка, заключаецца дагавор на праектаванне аб'екта", - расказаў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Віцебск" Міхаіл Скурат.

Таксама наладжана супрацоўніцтва з кітайскай правінцыяй Шаньдун. У маі бягучага года паміж Дэпартаментам камерцыі правінцыі Шаньдун і адміністрацыяй СЭЗ "Віцебск" падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве. "У рамках гэтага дакумента кіраўніцтва Дэпартамента камерцыі правінцыі Шаньдун выказала гатоўнасць аказваць усебаковую дапамогу і падтрымку ва ўстанаўленні бізнес-кантактаў з прадстаўнікамі дзелавых колаў правінцыі, разглядаць магчымасць фінансавання існуючых інвестыцыйных праектаў", - удакладніў Міхаіл Скурат.

Ён адзначыў, што ў правінцыі Шаньдун адкрыта інфармацыйнае прадстаўніцтва свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", што дасць магчымасць кітайскаму боку прадстаўляць інтарэсы нашых рэзідэнтаў непасрэдна ў КНР.

Міхаіл Скурат таксама паведаміў, што атрымана афіцыйнае запрашэнне Дэпартамента камерцыі правінцыі Шаньдун прыняць удзел у эканамічнай і гандлёвай канферэнцыі "Адзін пояс, адзін шлях", якая пройдзе ў Пекіне 22 і 23 чэрвеня. "Сфарміравана дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў адміністрацыі СЭЗ "Віцебск" і арганізацый-рэзідэнтаў. Падрыхтаваны і перададзены кітайскаму боку прапановы прадпрыемстваў для правядзення перагавораў з прадстаўнікамі бізнесу КНР", - дадаў ён.-0-
© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.