Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Спагнанне ўзмоцнена да максімуму". Рагожнік аб патрабаванні Прэзідэнта навесці парадак у Віцебскай вобласці

28.07.2026

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт патрабуе навесці безумоўны парадак у Віцебскай вобласці на ўсіх узроўнях кіравання. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт заўсёды ўдзяляе асаблівую ўвагу Віцебскай вобласці. Нам яшчэ трэба шмат зрабіць. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў навядзення безумоўнага парадку на ўсіх узроўнях кіравання - пачынаючы ад губернатара і заканчваючы вядучымі спецыялістамі. Каб за кожным спецыялістам была замацавана зона адказнасці, і спагнанне было ўзмоцнена да максімуму", - заявіў Аляксандр Рагожнік.

У ходзе даклада кіраўніку дзяржавы размова таксама ішла аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці. Аляксандр Рагожнік адзначыў, што ў рэгіёне ўбралі 98 працэнтаў азімага ячменю, ураджайнасць складае крыху больш за 31 ц/га. "Мы ідзём добрым тэмпам, на трэць вышэйшым, чым у мінулыя гады. Тэхніка поўнасцю гатова, зернесушыльныя комплексы таксама", - падкрэсліў ён.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама звярнуў увагу на ўмовы надвор'я, якія ўносяць пэўныя карэктывы ў палявыя работы. "Тут трэба проста "выхопліваць" прамежкі (добрага. - Заўвага БЕЛТА) надвор'я, каб сабраць дастойны ўраджай, які сфарміраваўся ў вобласці. У яго ўкладзена вялікая колькасць не толькі грашовых, але і чалавечых рэсурсаў. Будзе няправільна, калі гэта прападзе", - сказаў Аляксандр Рагожнік.-0-

© УШАЦКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.