Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
04.08.2026

Саўмін абнавіў парадак правядзення экспертызы, публічнага абмеркавання, маніторынгу і праверак у сферы нарматворчасці

Савет Міністраў абнавіў парадак правядзення юрыдычнай экспертызы, публічнага абмеркавання, маніторынгу і праверак у сферы нарматворчасці. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент накіраваны на рэалізацыю абноўленага закона ад 17 ліпеня 2018 года №130-З "Аб нарматыўных прававых актах" і ўказа ад 16 красавіка 2026 года №130 "Аб нарматворчай дзейнасці".

У пастанове актуалізаваны і аб'яднаны прававыя акты ўрада, якія рэгламентуюць пытанні правядзення публічнага абмеркавання праектаў, абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных актаў, прававога маніторынгу, праверкі выканання патрабаванняў да падрыхтоўкі і прыняцця нарматыўных прававых актаў.

Прадугледжана таксама ўдасканаленне парадку падрыхтоўкі праектаў прававых актаў, якія ўносяцца ў Савет Міністраў, для павышэння якасці такой работы.-0- Да спіса